Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускі прарок

Дата: 9 июля 2022 в 09:48, Обновлено 9 июля 2022 в 10:20
Автор: Фияло И. А.
96 просмотров

140-  годдзе са дня нараджэння

7 ліпеня 1882 года  ярка заззяла сонца на небасхіле, бо прыйшоў на свет наш беларускі прарок- Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч), чыё 140-  годдзе адзначае   сёння наша краіна. Прыйшоў той, хто на ўвесь свет заявіў пра нас, беларусаў.
- А хто там ідзе, а  хто там ідзе
 ў агромністай такой грамадзе?
- Беларусы!


Гэтыя словы сталі своеасаблівым гімнам нашай краіны.
Паэт, публіцыст, перакладчык,драматург, у творчасці якога ўвасобіўся лёс цэлага пакалення. Аўтар " Раскіданага гнязда", " Бандароўны", " Паўлінкі" , ён быў  беларускі дэндзі, заўсёды ў касцюме , пры гальштуку і ў капелюшы,  любіў адпачываць у Грузіі на моры. Прывозіў адтуль каменьчыкі, якія раскладваў  у сябе ў кабінеце і ўспамінаў падарожжа.
Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленне, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны заставаліся нязменнымі і няспрэчнымі з цягам часу.

Беларускі пясняр стаіць  у шэрагу тых вялікіх мастакоў слова, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.