Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень сям'і.

Дата: 16 мая 2022 в 16:05, Обновлено 16 мая 2022 в 16:47
Автор: Фияло И. А.
253 просмотра

15 мая ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Дзень сям'і. У сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фармаванне яго як грамадзяніна.  Сям'я - гэта крыніца павагі, салідарнасці; гэта тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.
Вывучаючы гісторыю сям'і, мы можам прасачыць сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі, растлумачыць і зразумець тыя ці іншыя ўчынкі сваіх родных.
Гісторыя сям'і - гэта неад'емная частка гісторыі краіны. Вучні здзейснілі падарожжа ў гісторыю сваіх сем'яў, запоўніўшы стужку часу, кожная "адзнака" якой - гісторыя пра падзеі і людзей, членаў сем'яў, якія пакінулі след у гісторыі вёскі, горада, краіны, якімі яны ганарацца. Бо менавіта выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, фармаванне сямейных каштоўнасцяў, уяўленняў аб значнасці сям'і ў жыцці грамадства, гісторыі краіны, а таксама выхаванне пачуцця гонару за сваю сям'ю з'яўляецца галоўным у жыцці кожнага грамадзяніна сваёй краіны.

 

фотоальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.