Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дата: 15 февраля 2021 в 13:26
Автор: Богдан П. А.
175 просмотров

15 лютага Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі. Памяць аб людзях, якія прымалі ўдзел у складанай афганскай вайне, якая доўжылася 9 гадоў, ўвекавечана указам беларускага прэзідэнта ў сакавіку 1998 года. У гэты дзень навучэнцы нашай школы разам са старшынёй Падлабенскага сельскага савета ўсклалі вянок да магілы Чыгера Станіслава Станіслававіча. Чыгер Станіслаў Станіслававіч-радавы, механік-кіроўца танка, нарадзіўся 20 чэрвеня 1960 года ў вёсцы Падлабенне БССР. Паляк. Вучыўся ў СПТВ-64 г. Гродна. Ва Узброеныя сілы СССР закліканы 4 лістапада 1978 года, Гродзенскім АГВК. У Рэспубліцы Афганістан са снежня 1979 года. Неаднаразова прымаў удзел у баявых аперацыях. Праявіў сябе смелым, самаадданым ваяром. Загінуў у баі 5 кастрычніка 1980 года. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў вёсцы Падлабенне. Сваіх землякоў мы не забываем, памятаем іх подзвігі і шануем іх памяць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.