Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маршрут: Рацічы - Мінск -Барысаў - Рацічы

Дата: 31 марта 2022 в 00:31, Обновлено 31 марта 2022 в 00:34
Автор: Фияло И. А.
164 просмотра

Бацькаўшчына! Радзіма! Айчына! Родны край!


Усім нам хочацца ведаць сваю гісторыю, арыентавацца ў стагоддзях, шанаваць імены і подзвігі продкаў, разумець мастацкае слова, якое можа данесці  ў сенняшні дзень подых вякоў, барацьбу слаўных сыноў за народнае шчасце.
Вучні Раціцкай сярэдняй школы ў Год гістарычнай памяці , з мэтай
знаемства з гісторыяй сваей Радзімы адправіліся ў экскурсійна - пазнавальную паездку па маршруце Мінск - горад Барысаў.
Хутка імчыць аўтобус. Застаюцца там,  за намі, неабсяжныя прасторы, разгалістыя вербы, стромкія таполі паабапал дарогі. І вось ен -  прыгажун Мінск. Горад сустрэў нас чыстымі вулачкамі, урачыстым, нейкім узнеслым адчуваннем  сваей велічы.
Экскурсія пачалася з наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны.  Перад намі паўсталі малюнкі падзей той далекай вайны, той страшнай вайны. Тыя, хто загінуў, ніколі не пачуюць адказ на пытанне : " Завошта?" Затое адказ на яго павінны зразумець мы.
Дарогі Мінска прывялі нас у храм Усіх Святых, які адрозніваецца ўнікальнай архітэктурай і вялікімі памерамі.Храм заўседы поўніцца людзьмі. Што вядзе іх сюды?  Можа, тая цішыня і спакой, якія пануюць тут і якія нам часта патрэбны, каб прывесці ў парадак свае заблытаныя думкі? А можа, каб супакоіць душу і падумаць аб вечным і неўміручым? У кожнага свой адказ на гэтае пытанне.
Атрымаўшы незабыўныя ўражанні ад  прыгажосці Мінска, крыху стомленыя ад гарадской мітусні, накіроўваемся ў Дом Качэўнікаў . І - о дзіва!  Адбываецца сустрэча з далекімі качавымі пляменамі, якія на працягу стагоддзяў мянялі свае месца жыхарства. Іх вялікія юрты бачны здалеку. Якія яны розныя!
Мангольская юрта. Тут мы даведаліся пра асаблівасці качавога быту, пра традыцыі і рытуалы, якія вызначаюць унутраны і знешні воблік  жылля качавых пляменаў.
А якія качэўнікі без сабак? Яны таксама тут. Нас чакала знаемства з  самымі міралюбівымі сабакамі ў свеце пароды  Сібірскі  хаскі. Гэтыя чацвераногія сябры чалавека ніколі яго не пакрыўдзяць. Чаму? Гэта ж сабакі! А таямніца захавана ў асаблівасцях пароды. Гэту таямніцу нам паведаў інструктар.
Час бяжыць хутка. Мы  вяртаемся назад, стомленыя, але шчаслівыя.
Пад мернае пакалыхванне колаў " прыемна думаецца пра Беларусь".
Якая ж прыгожая наша Радзіма!

фотоальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.