Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каралеўскі Гродна

Дата: 4 февраля 2022 в 23:28
Автор: Фияло И. А.
168 просмотров

Горад чатырох канфесій, трох рэлігій, дзясятка нацыянальнасцяў, трэцяя сталіца найвялікшай у свой час дзяржавы Еўропы, цэнтр культуры адразу трох краін і культурная сталіца сучаснай Беларусі. Усё гэта - адзіны і непаўторны Каралеўскі Гродна.
Менавіта туды 4 лютага паехаў дзясяты класс каб пранікнуцца духам дзіўнай даўніны і прайсціся, хоць і вобразна, па стагоддзях гісторыі гэтага Вялікага гораду. Ды куды ж там - аднога толькі цэнтру Гродна хапае каб прайсціся па гісторыі ўсёй Беларусі ад першых паселішчаў да савецкага часу і нават сучаснасці.
З найвялікшай цікавасцю вучні сустрэлі і экспазіцыі Старога Замку, і наведванне Харальнай сінагогі, дзе некаторыя нават пакінулі цдаку - дабрачыннае ахвяраванне, і Малую базыліку ім. Ф. Ксаверыя, дзе пазнаёміліся сам святой святых гарадзенскага студэнцтва - ікана Мацеры Божай Кангрэгацкай і шмат чаго яшчэ. Канешне, не абыйшлося і без знаёмства з мясцовымі гарадзенскімі байкамі і легендамі. Ці вы ведалі, што пад Савецкай плошчай залягае вялізарная сетка катакомбаў з атручаным газам? А пра тое, што каля Моладзевага цэнтру на вул. Савецкай закапаны вялізарны металічны Сталін?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.