Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляды

Дата: 24 декабря 2021 в 22:54, Обновлено 24 декабря 2021 в 23:11
Автор: Фияло И. А.
148 просмотров

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.

Каляды — гэта народнае зімовае свята нашых продкаў. Калядавалі звычайна больш за тыдзень. Каляды пачыналіся са святочнай вячэры, якая называлася «шчодрая куцця», бо абавязкова на стале была традыцыйная абрадавая салодкая каша — куцця. Да Каляд прыпасалі кумпякі, каўбасу, сала, яйкі, пяклі пірагі, бліны і ўсё самае смачнае ставілі на святочны стол. У госці прыходзілі калядоўшчыкі: Зорканоша, Музыка, Механоша, Павадыр з Мядзведзем, Песеннік, Каза, Баран, Конь, Жораў і іншыя людзі, пераапранутыя ў жывёл. Яны спявалі песні з віншаваннямі і пажаданнямі дабрабыту і шчасця гаспадарам, лагодна жартавалі з малымі і старымі, а шчодрыя гаспадары абдорвалі іх рознымі прысмакамі. Лічылася, як правядзеш Каляды, такім увесь год будзе. Таму ўсе спявалі, танцавалі, весяліліся, частавалі адзін аднаго і хадзілі ў госці.


У калядны вечар цуды дзеюцца для тых, хто шчодры ды ласкавы. У цудоўны калядны вечар зоркі на небе гараць ярчэй, чым заўсёды.
Ці адзначаеце Каляды вы?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.